Новы Падатковы кодэкс пачаў працаваць у Беларусі

1 января 2019

У новы год - з новым Падатковым кодэксам! Абноўлены дакумент пачаў працаваць з 1 студзеня і стаў вынікам вялікай сумеснай працы па ўдасканаленні падатковых правіл, спрашчэнні збірання падаткаў.

Так, кодэкс замацаваў прынцып добрасумленнасці плацельшчыкаў. Зараз ім дадуць час на выпраўленне парушэнняў і пры гэтым не будуць блакіраваць аперацыі па рахунках. Таксама памер няўстойкі абмежавалі сумай недаплачанага падатку. А індывідуальным прадпрымальнікам - тым, хто плаціць адзіны падатак, - прапанавалі выбар падатковага рэжыму. Для фізасоб адмянілі тэрытарыяльны прынцып абслугоўвання. А для тых, хто аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, упершыню прадугледзелі адтэрміноўку ў выплаце падаткаў.

Эла Сяліцкая, намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі: "Прадугледжваецца магчымасць падавання выплаты падаткаў (падаходнага або маёмаснага) на тэрмін да 1 года. Гэта адтэрміноўка. І на тэрмін да 1 года - растэрміноўка па плацяжах у бюджэт. У адной сітуацыі гэтая фізасоба з вызначаных прычын не працуе, у іншай сітуацыі - гэтая фізасоба магла быць непрацаздольнай у сілу часовай непрацаздольнасці.

Пералік такіх сітуацый, вядома, не замацаваны заканадаўствам. І ў кожным пэўным выпадку мясцовы выканаўчы орган будзе ў дачыненні да кожнай фізасобы разглядаць такую сітуацыю".

Акрамя таго, кодэкс падоўжыў тэрміны падачы падатковых дэкларацый. Іх ссунулі з пачатку на канец сакавіка. Перанос закрануў і выплаты збораў. У новым годзе разлічыцца з падатковай трэба да 1 чэрвеня. А не 15 мая, як гэта было раней.