Далейшая лічбавізацыя падатковай сістэмы, зручныя сэрвісы і павелічэнне колькасці плацельшчыкаў у рэжыме анлайн - гэта асноўныя падыходы па ўдасканаленні Падатковага кодэкса 2022 года. Праца над гэтым дакументам ужо пачалася. Папярэдне праект будзе гатовы вясной наступнага года. І тут гаворка ідзе не аб перазагрузцы, а аб шліфоўцы. Сёння наша сістэма не саступае сістэмам развітых краін і па структуры падаткаў, і па іх колькасці, шмат у чым падобная і па стаўках. Падчас абмеркавання навацый будзе ўлічвацца вопыт краін-партнёраў. У прыватнасці, расійскага заканадаўства. Але размова аб поўнай уніфікацыі не ідзе .
Аб навацыях у падатковым заканадаўстве глядзіце ў "Галоўным эфіры"
Аб электронных сэрвісах, выплаце падатку на Google і сістэме кантролю касавага абсталявання, а таксама аб змяненнях з наступнага года: якой будзе нагрузка і якія навацыі плануюцца для бізнесу - аб гэтым міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка раскажа сёння ў "Галоўным эфіры".













