Новы музычны фантан забурліць у Мінску

24 марта 2020
Новы святлодынамічны музычны фантан з’явіцца ў Мінску. У скверы на скрыжаванні вуліц Пуліхава і Першамайскай завяршаюцца будаўнічыя работы. Усе падземныя камунікацыі падведзены, усталявана і чаша. Дэкор фантана выкананы ў светлых колерах. Зараз спецыялісты наладжваюць абсталяванне і правяраюць, як яно функцыянуе. Сама канструкцыя дастаткова складаная – будзе ўвасабляць геаметрычны лабірынт. Водныя бруі будуць сінхронна рухацца пад святломузычнае суправаджэнне.

Адкрыццё сезона фантанаў запланавана на канец красавіка. Адначасова і гарадскія паркі прымуць наведвальнікаў. У парках Чалюскінцаў і Горкага з'явяцца новыя атракцыёны.