Аб тым, як важна захоўваць памяць пра подзвіг абаронцаў беларускай зямлі. Год 75-годдзя Вялікай Перамогі завяршаецца. Гэта падстава яшчэ раз нагадаць аб уроках гісторыі, якімі многія сёння грэбуюць. Убачыць на свае вочы, адчуць нягоды ваеннага часу і ацаніць маштабы трагедыі - усё гэта можна зрабіць у Брэсцкай крэпасці.
Там завяршаюць рэстаўрацыю 5-га форта. Аднаго з самых загадкавых аб'ектаў. Унутры адновяць ваенны побыт і распавядуць пра таямніцы, якія ўдалося адкрыць зусім нядаўна. Брэсцкая крэпасць стала сімвалам гераізму ў Другой сусветнай вайне. Абаронцы паміралі, але не здаваліся. Як захоўваюць памяць пра вялікі подзвіг, распавядзе Марыя Тройніч (відэа).













