Новы мост злучыў трасу М6 і пагранічны пункт пропуску Брузгі

16 августа 2013

Новы мост праз Нёман і 26-кіламетровая аўтадарога каля Гродна злучылі рэспубліканскую трасу М6 і пункт пропуску Брузгі на беларуска-польскай мяжы. Паводле слоў экспертаў, новая дарога перанакіруе з уезду і выезду ў абласны цэнтр больш як 4 тысячы адзінак транспарту за суткі. Дарэчы, агульная прапускная здольнасць дарогі - да 10 тысяч аўтамабіляў. Разам з рашэннем праблемы перагружанасці гродзенскіх дарог фурамі і вялікагрузамі гэта палепшыць экалагічную абстаноўку. Зараз інтэнсіўнасць руху ля меж Гродна складае каля 13 тысяч аўтамабіляў за суткі.


На аб'екце таксама ўжо пабудаваны чатыры аўтадарожныя пуцеправоды. Агульны кошт аб'екта склаў $42,7 млн. У тым ліку $13,7 млн абышлося ўзвядзенне моста.