Новы мост на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка

12 декабря 2017

На тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка праз раку ўзвялі драўляны мост. Ен звязаў паміж сабой два раёны: Барысаўскі і Лепельскі. Гэта карысна не толькі для мясцовых жыхароў (на тэрыторыі запаведніка з дзясятак невялікіх населеных пунктаў), але і саміх навукоўцаў і ляснічых. Такім чынам яны лягчэй могуць дабірацца на супрацьлеглы бераг, каб падкармліваць і ахоўваць папуляцыю зуброў.

Новы мост вытрымлівае не толькі пешаходаў і легкавыя аўтамабілі, але і грузавікі вагою да 60 тон.