На тыдні яскравай падзей у жыцці паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці стала адкрыццё новага моста цераз Сож. Ён звязаў адразу два раёны - Слаўгарадскі і Краснапольскі. І праклаў шлях да развіцця вялікай тэрыторыі. Па-першае, Блакітнай крыніцы - турыстычнай мекі. Аграэкатурызму. І стаў выдатным дадаткам да буйных прамысловых праектаў, якія ўжо сёлета стартуюць на Слаўгарадчыне.
У Андрэя Ястрабава - усе падрабязнасці. Новы мост цераз Сож - сапраўды доўгачаканая і важная падзея для раёна. Раней на другі бераг ракі людзі дабіраліся праз пантон. Зімой ён не працаваў і прыходзілася ехаць праз Краснаполле. А гэта - за 100 кіламетраў. Будаўнікі пастараліся - працягласць сучаснага пуцеправода склала амаль 7 км. Дарэчы, упрыгожыў мост якар, які знайшлі падчас будаўніцтва. Такія ў мінулых стагоддзях выпускалі ў гэтых краях.
Цяпер ехаць да Блакітнай крыніцы - турыстычнай жамчужыны раёна - усяго 3 хвіліны. Штогод да яе лячэбнай вады імкнуцца паломнікі з усяго свету, турысты. Цяпер тут камфортнае месца адпачынку. З Гарадком рамеснікаў: і пачаставацца, і для дома набыць. Сулугуні, мацарэла. Слаўгарадскія сыравары задаволеныя такімі зменамі ў жыцці раёна.
Ажыве і экабізнэс - упэўнена уладальніца аграсядзібы Наталля Шэндзерава. Бо такі адпачынак у трэндзе - свая гародніна, свежае паветра. Хутка - і з водарам мёду. У Слаўгарадзе пачнецца выпуск новага прадукту. Гэта яшчэ адзін новы праект. Ля вёскі Перагон пачаў працаваць велізарны комплекс на 24 тысячы галоў свіней. Свой камбікормавы завод. Сыравіну плануюць закупляць мясцовую. А зерня хопіць. Упэўнены кіраўнік гаспадаркі "Зімніца" Віталь Салодкін. На падвоены ураджай тут сёлета разлічваюць.
Паглядзіце, заўважае гаспадар, якія каласы. На руцэ не змяшчаюцца. А значыць і краіну хлебам забяспечым, добры прыбытак гаспадарка атрымае, а аграрыі - годны заробак.
Новы мост цераз Сож звязаў два раёны - Слаўгарадскі і Краснапольскі
18 июля 2020














