Новы мост праз Сож адкрыў Прэзідэнт у Слаўгарадскім раёне

13 июля 2020

Новую транспартную артэрыю сёння ўвялі ў строй на Магілёўшчыне

Мост праз Сож звязаў Слаўгарадскі раён. Паглядзець на вынік прыехаў і Прэзідэнт. Канчатковае рашэнне аб узвядзенні новай канструкцыі праз раку прымалася пяць гадоў таму. Тады Аляксандр Лукашэнка падтрымаў мясцовых жыхароў, паабяцаўшы паскорыць будаўніцтва. Бо да нядаўняга часу перабрацца на іншы бок ракі можна было па часовым пантоне і толькі ў цёплы час года. У адваротным выпадку мясцовым жыхарам прыходзілася накіроўвацца ў аб'езд, праязджаючы лішнюю сотню кіламетраў. Зараз мост - гэта зручны і самы хуткі маршрут. Ён не толькі скароціць час перамяшчэння, але і павялічыць магчымасці развіцця рэгіёна ў цэлым за кошт паляпшэння лагістыкі.

Новы мост адкрые доступ і да Блакітнай крыніцы - помніка прыроды рэспубліканскага значэння

На ўсю краіну такіх крыніц толькі пяць. Блакітная крыніца - невялікае маляўнічае возера, чые воды валодаюць высокімі пітнымі якасцямі і служаць узорам чысціні. Людзі вераць у іх гаючыя ўласцівасці. Штогод 14 жніўня, у дзень Мядовага Спаса, крыніца становіцца месцам масавага паломніцтва. Крыніцу сёння наведаў Прэзідэнт. Падрабязнасці ў наступных выпусках.