Новы мікрааўтобус для перавозкі дзяцей з асаблівасцямі развіцця з'явіўся ва Уздзе

21 ноября 2019
Асаблівы падарунак! Камфартабельны мікрааўтобус з'явіўся ва Уздзенскім раённым цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі. Ключы ад аўтамабіля ўручыў сёння памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Новы мікрааўтобус прызначаны для перавозкі дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Ён абсталяваны спецыяльнымi пад'ёмнікамі для інваліднай каляскі і рамянямі бяспекі. У салоне ёсць кандыцыянер і тэлевізар.

У цэнтры, якому сёлета спаўняецца 20 гадоў, выхоўваюцца 11 дзяцей.