З адкрыццём новага рэгулярнага рэйса Белавія разлічвае на павелічэнне пасажырапатоку. Нагадаем, з 19 верасня самалёты нацыянальнага перавозчыка будуць лётаць па новым маршруце Мінск-Будапешт-Бялград-Будапешт-Мінск. Пакуль плануецца два рэйсы на тыдзень: па панядзелках і чацвяргах, з выкарыстаннем пераважна 50-мясцовых рэактыўных самалётаў, аднак пры павелічэнні попыту на такі маршрут авіякампанія будзе выкарыстоўваць больш змяшчальныя паветраныя судны.
Чакаецца, што новы кірунак па паўднёва-ўсходняй Еўропе, дасць штуршок не толькі развіццю новага вітка ў сферы турызму, але і адкрые магчымасці для бізнесу. Ужо зараз пасольствы Венгрыі і Сербіі гавораць пра зацікаўленасць дзелавых колаў сваіх краін у бізнес-турах у Беларусь.














