Наяўнасць носьбітаў новага каранавіруса ўжо афіцыйна пацверджана ў Паўднёвай Карэі, Японіі і Тайландзе

22 января 2020
Першы выпадак новага каранавіруса, нагадаем, быў зафіксаваны ў горадзе Ухань  правінцыі Хубэй  у пачатку студзеня.

На сённяшні дзень наяўнасць носьбітаў віруса ўжо афіцыйна пацверджана ў Паўднёвай Карэі, Японіі і Тайландзе. Надзвычай высокая верагоднасць пранікнення віруса на тэрыторыю В'етнама і Сінгапура. Першыя пацыенты з падазрэннем на небяспечны вірус з'явіліся ў ЗША і Аўстраліі.

Урачы вылучаюць 6 асноўных сімптомаў захворвання: гэта насмарк, галаўны боль, кашаль, хворае горла, ліхаманка і агульная нядужасць. 

Усё гэта, па сутнасці, падобна да звыклых сімптомаў грыпу.

На гэты момант вядома, што вірус новага тыпу стаў прычынай смерці 17 чалавек. Афіцыйна пацверджана інфікаванне чатырохсот сямідзесяці трох пацыентаў. Ва ўсіх вірусную пнеўманію суправаджае прагрэсуючая задышка. 

Такім чынам, новы каранавірус чалавека мутуе і распаўсюджваецца! Першапачаткова яго прынялі за пнеўманію. Але пазней высветлілася, што прычынай захворвання стаў раней невядомы від цяжкага вострага рэспіраторнага сіндрому, выкліканага каранавіруснай інфекцыяй. Успышку ва Ухане звязвалі з мясцовым рынкам свежых морапрадуктаў і мяса. Але пазней частка шпіталяваных заявіла: яны не наведвалі гэтае месца.

Ва Ухане ўведзеныя надзвычайныя меры

Хвораму на кітайскі каранавірус прызначаецца тэрапія - прыём антыбактэрыйных сродкаў шырокага спектру. 

Але галоўнае - папярэдзіць. Ва Ухане зачынілі гарадскі звярынец, інспектуюць рынкі.

У месцах вялікага збору людзей - на чыгуначных станцыях і аэрапортах - вядзецца кантроль за тэмпературай грамадзян. 

Вірус пранікае за мяжу


Зараз у Кітаі навагоднія канікулы. Нязменная і абавязковая традыцыя - у гэтыя святочныя дні наведаць родных і блізкіх. А колькіх замежных гасцей наведаецца. Інтэнсіўнасць перамяшчэнняў па краіне зашкальвае. І медыкі б'юць трывогу: вірус будзе распаўсюджвацца больш імкліва, і не толькі на тэрыторыі Кітая. 

Узмоцненыя меры бяспекі ў аэрапортах В'етнама і Японіі. А КНДР наогул вырашыла на час закрыць для Кітая дзяржмяжу. Бо пацыенты з падазрэннямі на новы вірус выяўленыя ў Сінгапуры і В'етнаме, небяспечны пасажыр з Шанхая шпіталізаваны ў Пецярбургу, аб падазроных выпадках паведамілі Філіпіны, Аўстралія і ЗША. 

САЗ у пошуках рашэння

У прынцыпе, меры засцярогі тыя ж, што і ў сезон грыпу. Рэгулярна мыць рукі, затуляць твар падчас кашлю і чхання, каб не падвяргаць навакольных небяспецы. А яшчэ асабліва дбайна гатаваць мяса, морапрадукты і стравы з яйкаў. 

Статыстыка заражэнняў і распаўсюджвання ўханьскага каранавіруса большае. І сёння гэта адна з найважнейшых сусветных тэм. У гэтыя хвіліны ў Жэневе пачынаецца экстранная нарада Камітэта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па надзвычайных сітуацыях.