Новы графік руху пасажырскіх цягнікоў пачне дзейнічаць у Беларусі з сённяшняга дня

26 мая 2013

Захаваныя будуць усе актуальныя маршруты міжнародных зносін, у тым ліку ў кірунку сталіц суседніх дзяржаў і краін Еўропы. У цэлым на беларускай чыгунцы запланаваныя 53 пары міжнародных цягнікоў і 32 - міжрэгіянальных зносін.
З увядзеннем новага графіка будзе скарочаны час у дарозе па некаторых кірунках. Так, паміж Мінскам і Вільнюсам ён скароціцца з трох да дзвюх з паловай гадзін. На літоўскім участку пагранічны і мытны кантроль будзе ажыццяўляцца на вакзале ў Вільнюсе.
Змяненні закрануць і пачатковыя станцыі адпраўлення некаторых міжнародных саставаў. Гэта звязана з работамі па рэканструкцыі на Мінскім чыгуначным вузле. Тым не менш усе гэтыя маршруты будуць праходзіць праз Мінск.