Новы год сустрэлі ва ўсім свеце

1 января 2018

З-за розных гадзінных паясоў хтосьці раней, хтосьці пазней. Зрэшты, сапраўды інтэрнацыянальнае свята адзначаюць не ўсе. Напрыклад, у Іране і Саудаўскай Аравіі 31 снежня - звычайны дзень. А ў Ізраілі Новы год святкуюць восенню. Аднак большасць краін з года ў год удзельнічаюць у тайным спаборніцтве - хто сустрэне 1 студзеня больш ярка і маштабна.

Расказвае Юрый Казлоў.

Навагодні марафон пачаўся на планеце напярэдадні - у гадзіну дня па мінскім часе. Першымі бакалы з шампанскім паднялі жыхары вострава Кірыцібаці ў Ціхім акіяне. А вось іх суседзі з амерыканскага Самоа і Ніуэ - гэта ўсяго за сто кіламетраў - сустракаюць Новы год апошнімі на планеце - у раёне поўдня 1 студзеня.

Адзін з самых маляўнічых і дарагіх навагодніх феерверкаў традыцыйна наладжваюць у Сіднеі - ля будынка оперы. Агністая феерыя доўжыцца каля 15-ці хвілін. Затым аўстралійцы ідуць на пляжы. Зараз на поўдні Зялёнага кантынента – сапраўднае лета - +25.

Следам за аўстралійцамі свята сустракалі ў Азіі. Краіны рэгіёна аб'ядноўвае адна традыцыя - роўна апоўначы тут пачынаюць званіць званы і гонгі будысцкіх храмаў. Лічыцца, што гэтыя гукі пазбаўляюць ад прагнасці, злосці і іншых заган.

Практычна адначасова з Паўднёва-Усходняй Азіяй свята прыходзіць у Расію. Тут Новы год адзначаюць даўжэй усіх - фармальна краіна святкуе цэлых 11 гадзін - ад Далёкага Усходу да Калінінграда. Фактычна - дзесяць дзён. Першы ў новым годзе рабочы дзень будзе ў расіян толькі 9 студзеня. Паліцэйскія і ўрачы набіраюцца цярпення.

Новы год у Еўропе - амаль усюды без снегу і пад узмоцненым наглядам паліцыі. Па-першае, пагроза тэрактаў, па-другое, выпадкі масавых дамаганняў да жанчын з боку мігрантаў у мінулыя гады. У Германіі для прадстаўніц прыгожага полу нават арганізавалі спецыяльныя "зоны бяспекі".

Самая рамантычная сітуацыя панавала гэтай ноччу, вядома ж, у Парыжы. Тут тысячы закаханых па традыцыі сустракалі першыя імгненні 2018-га пацалункамі.

У Нью-Ёрку поўнач прабіла, калі ў Мінску было 8 раніцы. Нягледзячы на анамальныя халады, назіраць за спускам хрустальнага шара на Таймс-сквер прыйшло нямала народу.

У Германіі і Скандынавіі, да прыкладу, самы папулярны занятак 1 студзеня - масавыя заплывы ў ледзяной вадзе. Гэтыя людзі, мабыць, адны з нешматлікіх, хто радуецца цёплай і бясснежнай зіме, якая робіць гэтыя купанні не такімі экстрэмальнымі, як звычайна.