Новы год разам з "Беларусь 2"

29 декабря 2019
"Беларусь 2"- тэлеканал для ўсёй сям'і прапаноўвае ў зімовыя святы самым маленькім гледачам паглядзець цудоўныя анімацыйныя фільмы, падлеткам паўдзельнічаць у квестах разам з вядучымі , а дарослым правесці навагоднюю ноч у кампаніі герояў добрых камедый і прыгодніцкіх фільмаў.

31 снежня ў 09:55 "Беларусь 2" пакажа стужку "Тры арэшкі для Папялушкі", а ў 11:20 парадуе анімацыйным фільмам "Халоднае сэрца". 

У 16:10 тэлеканал пакажа прэм'еру фільма "Я худзею", а ў 19:05 кінапаказ працягне камедыя "SOS, Дзед Мароз, або Усё спраўдзіцца!".

Анімацыю для ўсёй сям'і "Тры волаты і прынцэса Егіпта" "Беларусь 2" пакажа ў 20:50. 

"З Новым годам, мамы!" - скажа ў 22:15 аднайменная камедыйная меладрама.