Новы Год - год Вогненнай Чырвонай Малпы паводле ўсходняга календара

30 декабря 2015

Год, які будзем сустракаць ўжо заўтра, - Вогненнай Чырвонай Малпы паводле ўсходняга календара. Аднак, нягледзячы на тое, што гэты знак уступіць у свае правы толькі 8 лютага, на кітайскі Новы год, дыктаваць свае правілы малпа пачне ўжо 1 студзеня. Дзе, як і ў чым сустракаць 2016-ы, каб спадабацца сімвалу года, высвятляла Наталля Кузьміцкая.

Новы год - адзін з самых любімых святаў у дзяцей і дарослых. І галоўнае ў гэты час - настрой! А яго вельмі падымае правільна падабраны навагодні ўбор. Каб ззяць, як зорка, у святочную ноч дызайнеры раяць выбіраць смелыя вобразы разнастайных, нават футурыстычных формаў і яркіх адценняў.

Паклапаціцца трэба і пра ўпрыгажэнні. У год Казы ўдачу прыносілі драўляныя пацеркі на нітцы. Малпа ж аддае перавагу металічным ланцужкам і яркім камяням. Аднак выбіраць навагодні ўбор неабходна ў адпаведнасці з месцам, дзе вы і будзеце сустракаць свята.

Гатова ўжо і святочнае меню. Складана ўявіць сабе навагодні стол без традыцыйнага аліўе. Гаспадыням на заметку шэф-повар Антон Каленік рыхтуе лёгкі варыянт знакамітай стравы. Шэф прапаноўвае падаваць салату ў якасці закускі, парцыённа. Абавязкова трэба знайсці час і на афармленне. Прыгожа пададзеная страва запомніцца ўсім гасцям. Новы год - час здзяйснення жаданняў. Асабліва пашанцуе тым, хто нарадзіўся ў год Малпы. Ён будзе спрыяльны для кар'еры і рэалізацыі новых праектаў.

Кажуць: як сустрэнеш Новы год, так яго і правядзеш. Таму напярэдадні трэба папрасіць прабачэння, падзякаваць за дабро, разуменне і душэўную шчодрасць. Каб ісці ў новы год, як у новае жыццё.