Новы кіраўнік РІКВ Юрый Міксюк у эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру"

7 января 2018

У Беларусі завяршыўся першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання. На сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў можна атрымаць поўны разбор заданняў з правільнымі адказамі і рашэннямі. І калі гэтыя выпрабавальныя тэсты каштавалі кожны па 7 рублёў, то ўжо сёлета ў выпускнікоў з'явіцца магчымасць трэніравацца анлайн бясплатна.

Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" распавёў новы кіраўнік РІКВ. На сваю пасаду Юрый Міксюк быў прызначаны 1 снежня. Аднак у сістэме адукацыі ён чалавек не новы: да гэтага ён быў рэктарам прыватнай сталічнай ВНУ, а яшчэ раней працаваў у профільным міністэрстве. Якія прыярытэты возьме за аснову кіраўнік Інстытута кантролю ведаў, і ці чакаць абітурыентам кардынальных змяненняў ва ўступнай кампаніі - 2018?