Новы гербіцыд ад дзьмухаўцоў будуць выкарыстоўваць у сталіцы

25 мая 2020
Апрацоўка газонаў па-новаму. Спецыяльны склад для ачысткі газонаў ад дзьмухаўцоў распрацавалі навукоўцы Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча. Гербіцыд разам з прэпаратамі стымулюе рост газонных траў і пазбаўляе ад пустазелля. Сумесь бясшкодная для навакольнага асяроддзя. Сваю эфектыўнасць яна паказала на эксперыментальным участку на сталічным праспекце Незалежнасці ў мікрараёне Уручча.

Апрацоўваць газоны пачнуць, калі будзе цёплае і сухое надвор'е. Адразу прэпарат унясуць на ўчасткі на плошчы Незалежнасці, а затым - уздоўж праспектаў.