Новы генплан развіцця сталіцы зацверджаны

17 октября 2016

Насельніцтва Мінска не павінна дагнаць такія мегаполісы, як Масква, Нью-Ёрк ці Токіа, і застанецца ў межах двух мільёнаў чалавек. Такая норма прадугледжана новым генпланам развіцця сталіцы. Яго прэзентавалі для грамадскасці. Жыллёвае будаўніцтва горада абмяжуюць некалькімі пляцоўкамі. Іх раней зарэзервавалі пад гэтыя мэты - у Каменнай Горцы, Лошыцы і мікрараёне Вялікі Лес. Абсалютная ж большасць новых дамоў з'явіцца ў гарадах-спадарожніках: Рудзенску, Фаніпалі, Заслаўі і Смалявічах. Патэнцыяльнымі навасёламі сталічнай агламерацыі стануць амаль 120 тысяч чалавек.

Новы дакумент таксама рэгулюе парадак азелянення, добраўпарадкавання, развіцця дарожна-транспартнай сеткі сталіцы.