У Смалявічах актыўна ўзводзяць новы квартал, і вось першы дом для мінчан на 192 кватэры ўжо гатовы да засялення. Кватэры здаюцца з поўным аздабленнем (пад ключ), таму навасельцаў чакаюць да канца месяца. Адначасова развіваецца і сацыяльная інфраструктура. Побач з кварталам новабудоўляў ужо адкрыўся і першы ў Смалявічах гандлёва-забаўны цэнтр. Сюды паступова прыходзяць інвестары і арандатары, а ў найбліжэйшы час пачне працу фурдкорт з кафэ і батутны цэнтр для дзяцей.
Адзначым, пілотны вопыт Смалявіч плануюць распаўсюдзіць і ў іншых гарадах спадарожніках сталіцы. Падобныя тыпавыя дамы для мінчан на 192 кватэры будуць узводзіць у Лагойску, Фаніпалі і Дзяржынску.
Новы этап у развіцці сталічных гарадоў-спадарожнікаў
15 июля 2020














