Новы электратранспарт для 3-й лініі мінскага метро

8 февраля 2021
У сталіцы працягваецца будаўніцтва трэцяй - Зялёналужскай - лініі метро. Новыя станцыі, а гэта "Аэрадромная", "Немаршанскі Сад" і "Слуцкі Гасцінец", чакаем да сярэдзіны 2023 года. Пакуль жа ўсё больш мінчан і гасцей сталіцы выбіраюць для перамяшчэння па мегаполісе чатыры дзеючыя. Сярод іх адна з папулярных перасадачная "Вакзальная". Дарэчы, прыцягвае пасажыраў не толькі свежы дызайн і інтэр'еры, як, напрыклад, арт-аб'екты кавальскай справы на "Кавальскай Слабадзе", але і новыя электрацягнікі. Іх вырабілі на заводзе "Штадлер Мінск". Па кантракце гэта 10 саставаў.

У бліжэйшыя пяць гадоў падземка мегаполіса будзе абнаўляць свой рухомы састаў. У планах закупак Мінскага метрапалітэна 19 новых электрацягнікоў.

У найбліжэйшыя пяць гадоў падземка мегаполіса будзе абнаўляць свой рухомы састаў. У планах закупак Мінскага метрапалітэна - дзевятнаццаць новых электрацягнікоў.