Новы электрасезон адкрыты. Шэрынг самакатаў і веласіпедаў вяртаецца ў Мінск

16 марта 2020
У горадзе ўжо з'явілася першая сотня самакатаў. Іх раставілі ў папулярных лакацыях у цэнтры горада. Асноўная частка дэвайсаў будзе даступная на наступным тыдні. Зімой гаджэты на колах прывялі ў парадак: замянілі бамперы, ручкі, шыны і ліхтары. Таксама самакаты пафарбавалі і абслужылі акумулятары. Абнавілі і дадатак: карыстальнікам сёлета стануць даступныя новыя функцыі. Цэны за паездкі не зменяцца - у сярэднім 30 капеек за хвіліну.