Новы экалагічны праект распрацавалі спецыялісты Мінпрыроды

23 сентября 2015

Ландшафтныя веладарожкі, інфраструктура для электрамабіляў і заводы, што перапрацоўваюць смецце ў альтэрнатыўнае паліва, - усё гэта будзе ў адным з абласных цэнтраў краіны, які плануюць зрабіць зялёным. Новы экалагічны праект распрацавалі спецыялісты Мінпрыроды. Ідэю прэзентавалі сёння ў Мінску на міжнародным семінары Глабальнага экалагічнага фонду, удзельнікі якога - спецыялісты з дзесяці краін свету. На рэалізацыю праекта плануецца прыцягнуць амаль 8 мільёнаў еўра. Адзначым, з удзелам Глабальнага экалагічнага фонду ў Беларусі ўжо рэалізуецца экапроект па стварэнні велатрасы паміж Полацкам і Наваполацкам.

У найбліжэйшы час Глабальны экалагічны фонд плануе накіраваць у нашу краіну каля 10,5 мільёна еўра на барацьбу з дэградацыяй зямель, змяненнем клімату і біяразнастайнасці.