Новы дом сямейнага тыпу адкрылі ў Брэсце. Катэдж з'явіўся ў спальным мікрараёне горада. І у ім стварылі безбар'ернае асяроддзе. На ўваходзіны зладзілі сапраўднае свята: з віншаваннямі і падарункамі. Бацькамі-выхавальнікамі сталі Андрэй і Марыя Казловы. Родныя дочкі выраслі, і яны вырашылі пачаць усё спачатку. Зараз яны выхоўваюць яшчэ двух хлопчыкаў і чатырох дзяўчынак. Па словах галавы сям'і, рашэнне стаць бацькамі-выхавальнікамі было прынята ўжо даўно. Усяго ў Брэсцкай вобласці ўжо 58 дамоў сямейнага тыпу. У іх пражываюць 387 дзяцей.
Новы дом сямейнага тыпу адкрылі ў Брэсце
22 января 2021













