Пра гэта сёння заявіў старшыня прэзідыума Акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў. Сёння ў Мінску за адным дыскусійным сталом сабраліся не толькі таленавітыя дактары і кандыдаты Акадэміі навук, але і прадстаўнікі галіновай і студэнцкай навукі. Асноўныя тэмы -- дзяржпадтрымка і рэалізацыя творчага патэнцыялу маладых навукоўцаў. Сёння таксама былі агучаны і прыярытэтныя кірункі, у якіх плануецца працаваць у найбліжэйшы час.
Сёння ў Акадэміі навук працуе больш за 2 тысячы маладых навукоўцаў. Кожная трэцяя распрацоўка рэалізуецца на замежных рынках, у тым ліку Расіі, Казахстане, Індыі і Кітаі.














