Новы дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме ў праекце "Буйным планам"

11 августа 2015

Нарадзіўся ў Расіі, вырас у Беларусі, адбыўся як прафесіянал у Прыбалтыцы і вярнуўся ў нашу краіну, каб адкрыць яе турыстам. Сёння ўвечар на "Беларусь 1" у праекце "Буйным планам" - новы дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Рыгор Памяранцаў. 

Экс-топ-менеджар вядомай авіякампаніі Эйр Балтык, экс-кіраўнік упраўлення Рыжскага бюро па развіцці турызму, а яшчэ былы кіраўнік аднаго з найбуйнейшых аэрапортаў Расіі і шматдзетны бацька. Якім новы кіраўнік агенцтва па турызме бачыць будучыню агратурыстычнага бізнесу, чаму рэкамендуе нам браць прыклад з крэатыўных фінаў і ці прывядзе ён у Беларусь лаўкост? 

Такім чынам, сёння адразу пасля "Панарамы" на галоўным тэлеканале краіны - вялікае інтэрв'ю з Рыгорам Памяранцавым. У праекце "Буйным планам" - людзі, якія робяць Беларусь лепш.