Новы дзіцячы садок адкрыўся ў пасёлку Мачулішчы Мінскага раёна

5 декабря 2015

Усяго за год на месцы былой казармы - сучасная дашкольная ўстанова. Разлічана яна на 75 месцаў. Тут створаны ўсе ўмовы для дзяцей – музычная і фізкультурная залы, медыцынскі кабінет, ёсць дэфектолаг і педагог-псіхолаг. Пабудаваны і чатыры пляцоўкі з сучасным гульнявым абсталяваннем, а таксама спецыяльнае месца, дзе выхаванцы вывучаюць правілы дарожнага руху.

Дарэчы, толькі ў Мінскай вобласці працуе больш за 6 з паловай соцень дзіцячых садкоў. Іх наведваюць амаль 60 тысяч дзяцей.