Новы дзіцячы сад адкрыўся ў гарадскім пасёлку Мачулішчы

27 ноября 2015

Новы дзіцячы сад сёння адкрыўся ў гарадскім пасёлку Мачулішчы Мінскага раёна.

Менш чым за год на месцы былой казармы з’явілася сучасная дашкольная ўстанова. Разлічаны садок на 75 месцаў. Для дзяцей тут створаны камфортныя ўмовы – музычная і фізкультурная залы, медыцынскі кабінет, дэфектолаг і педагог-псіхолаг. Для прагулак на свежым паветры пабудаваныя і чатыры пляцоўкі, у тым ліку - інтэрактыўная для вывучэння правілаў дарожнага руху. На ўрачыстым адкрыцці пабывала Наталля Кузьміцкая.

Паўгода таму мужа Кацярыны Снапковай з Пружан перавялі на службу ў Мачулішчы. Летам сям’я адзначыла ўваходзіны, а сёння маленькі Сярожа ўпершыню пайшоў у сад, у якім будзе рыхтавацца да школы.

Новая дашкольная установа ў Мачулішчах з’явілася на месцы былых ваенных казармаў. Літаральна за паўгода салдацкія пакоі пераўтварыліся ва ўтульныя дзіцячыя групы, спальні і гардэробныя.

А яшчэ спартыўная і музычная залы, дзе ўжо сёння маленькія выхаванцы далі свой першы канцэрт.

Для творчага і інтэлектуальнага развіцця ў садку створаныя ўсе ўмовы. З дзецьмі будуць працаваць прафесійныя педагогі, настаўнік-дэфектолаг і псіхолаг.

З пачатку 2011 года ў вобласці было пабудавана 10 дзіцячых садоў, аднак асабліва ў Мінскім раёне пытанне даступнасці дзіцячых садоў усё яшчэ на першым месцы.

Для вырашэння праблем з дэфіцытам месцаў у дзіцячых садах вобласці сёння актыўна развіваюцца новыя формы дашкольнага навучання: групы кароткатэрміновага знаходжання, матуліны школы, сямейныя дзіцячыя сады.