Новы дзіцячы садок адкрылі ў сталічным мікрараёне Лошыца-9

10 сентября 2020
Дашкольная ўстанова разлічана на 230 месцаў, а першых выхаванцаў прыме ўжо на наступным тыдні. Для развіцця дзяцей - басейн, камп'ютарны клас, музычная і трэнажорная залы. Уладкавалі і дваровую тэрыторыю: ёсць спартыўная зона, бегавыя дарожкі і тэматычныя гульнявыя пляцоўкі - усё з бяспечным пакрыццём.

Хутка тут адкрыюць і групу для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы. Дзіцячы садок ужо атрымаў "здароўезберагальны" профіль. Увогуле ж, у сталіцы 464 установы дашкольнай адукацыі, у якіх больш за 102 тысячы маленькіх выхаванцаў.