Новы дзіцячы сад адкрылі ў Маскоўскім раёне сталіцы

17 июня 2016

Трохпавярховы будынак зможа прымаць 230 выхаванцаў. Акрамя утульных дзіцячых груп, у ім ёсць басейн, вялікая трэнажорная зала, аўтадром і камп'ютарны клас, у якім будзе дзейнічаць школа фінансавай адукаванасці. Новая дашкольная ўстанова, якая дапоўніла сацыяльную інфраструктуру новага мікрараёна Міхалова-2, прыме сваіх першых выхаванцаў 27 чэрвеня. На ўрачыстым адкрыцці бацькі пазнаёміліся з выхавацелямі, а дзеці паспелі ацаніць гульнявыя пляцоўкі. Да канца года для самых маленькіх жыхароў сталіцы адкрыюць яшчэ некалькі дзіцячых садкоў - у Каменнай Горцы і ў Масюкоўшчыне.