Падрабязнасці ў Алены Вітко.
Гэты рознакаляровы будынак у 3 тысячы 600 квадратаў пабудавалі ўсяго за год. І літаральна праз некалькі тыдняў тут прымуць першых выхаванцаў – а гэта 230 дзяцей. Дарэчы, групы зараз фарміруюць. Новы дзіцячы садок вырас побач з домам Аляксандры Ніканоравай. Яе сын Марцін пакуль падрастае, а дачка Аліса марыць трапіць у гэтую дашкольную ўстанову.
Для ўсебаковага развіцця тут музычная і спартыўная залы, цэнтр інтэлектуальных гульняў
А гэта арт-студыя. Тут юныя мастакі будуць вывучаць асновы жавапісу і каларыстыкі. Тут, напрыклад, можна паўтараць правілы бяспекі, а тут - слухаць "мову музыкі".Толькі сёлета ў Мінскім раёне з'явіліся 4 дзіцячыя садкі. Пры гэтым марафон адкрыццяў працягваецца. У 2020-м тут запрацуюць яшчэ 4 дашкольныя ўстановы.













