Новы дзiцячы сад адкрылi ў Брылевiчах

25 января 2019

Прыемная навіна для маладых бацькоў сталіцы. Новы дзiцячы сад сёння адкрылi ў Брылевiчах. Сучасны трохпавярховы будынак гатовы прыняць 230 выхаванцаў. Прадугледжаны камп'ютарны клас для вывучэння графiчнага дызайну, пакой бяспекi, басейн, зала з трэнажорамi і арт-прастора. З наступнага тыдня на заняткi прыйдуць першыя дашкаляты. Для маламабiльных дзяцей створаны безбар’eрныя ўмовы.

Вывучаць правiлы дарожнага руху дзецi змогуць i на вулiцы. Побач з гульнявымi пляцоўкамi створаны мiнi-горад.