Новы дзіцячы сад з'явіўся ў сталіцы

17 апреля 2018

Ён ужо ўкамплектаваны і гатовы прыняць 150 малых. У ім ёсць басейн, музычная і фізкультурная залы, камп'ютарны пакой, адукацыйныя класы. На тэрыторыі ўладкаваныя гульнявыя пакоі для кожнай узроставай групы і пляцоўка для навучання ПДР. Двухпавярховы будынак у Сухарава пабудаваны з улікам перамяшчэння і маламабільных людзей.

Гэта ўжо 88-ая дашкольная ўстанова ў Фрунзенскім раёне Мінска. Але пытанне крокавай даступнасці пакуль застаецца адкрытым. Сёлета ў Сухарава павінны адкрыць яшчэ адзін дзіцячы сад і школу.