Новы Божы дом у сталічным мікрараёне Лошыца

26 июня 2013

Пачалося ўзвядзенне галоўнага храма прыхода Богаяўлення ў Мінску, які стане цэнтральным будынкам духоўна-асветніцкага комплексу. Пакуль ён мае толькі ўваходную браму-званіцу, аздабленне якой распачнецца ў бліжэйшы час.


Як будзе выглядаць новая святыня, ведае Аксана Шыдлоўская.


Пакуль духоўна-асветніцкі комплекс - суцэльная будаўнічая пляцоўка. Толькі па фотакартках можна зразумець, наколькі прыгожым і велічным ён будзе. Святары мінскага прыхода Богаяўлення мараць стварыць тут сапраўдны цэнтр духоўнасці і сацыяльнай дапамогі, бо сярод прыхаджан храма вялікая колькасць менавіта шматдзетных сем'яў.


айцец Уладзімір Герасіменка, настаяцель прыхода храма Богаяўлення ў Мінску: Поўны комплекс складаецца з трох будынкаў - уваходная брама-званіца, храм Богаяўлення, прыходскі дом, цэнтр рэабілітацыі сям'і.


Узвядзенне ўваходнай брамы-званіцы ўжо завершана, наперадзе яе аздабленне. Да будаўніцтва далучыліся многія прыхаджане. Набывалі імянныя цагліны і тым самым ўвайшлі ў мураваны летапіс святыні.


айцец Уладзімір Герасіменка, настаяцель прыхода храма Богаяўлення ў Мінску: З адваротнага боку нішы. Будзе Бог усіх благаслаўляць, знізу - анёлы. Збіраем матэрыял на мазаіку, мастакі-іканапісцы ў насёсць.


Смальту для вырабу мазаічнага абраза на званіцы набылі дзякуючы ахвяраванням вядомага падарожніка і святара Фёдара Конюхава. Ён не першы год падтрымлівае гэты прыход. У часова прыстасаваным для супольных малітваў памяшканні вернікі і святары нават стварылі спецыяльны куток, дзе захоўваюць памятныя падарункі ад Фёдара Конюхава.


айцец Валерый Трухан, клірык храма Богаяўлення ў Мінску: Для таго каб святы Мікалай дапамог хутчэй пабудаваць храм, ён нам благаславіў гэтую ікону. Мы яму вельмі ўдзячныя, мы за яго молімся, а ён моліцца за нас, каб мы хутчэй пабудаваліся.


Зараз пачалося ўзвядзенне галоўнага, цэнтральнага храма комплексу - заліты фундамент пад цокальны паверх. На восень запланавана закладка капсулы з пасланнем для нашчадкаў. Галоўны прараб будоўлі Уладзімір Грышэль - ён жа прыхаджанін - упершыню узводзіць такі аб'ект. Кажа, адказна, але ж і ад такіх прапаноў не адмаўляюцца.


Мошчы святых Пятра і Фяўронні, якія прыбылі сюды яшчэ ў ліпені 2011 года, так і засталіся ў гэтым прыходзе з благаслаўлення Уладыкі Філарэта. Сёння заступнікі сямейнага дабрабыту аберагаюць не толькі прыхаджан храма Богаяўлення ў Мінску, а і ўсіх вернікаў Беларусі.