Новы беспілотнік паступіць на ўзбраенне беларускіх ратавальнікаў

10 февраля 2015

Новы беспілотны лятальны апарат "Буравеснік" паступіць на ўзбраенне беларускіх ратавальнікаў. Новы беспілотны лятальны апарат "Буравеснік" сёлета паступіць на ўзбраенне беларускіх ратавальнікаў. Сёння машына айчыннай вытворчасці праходзіць апошнія выпрабаванні. Новы беспілотнік можа ляцець на 300 кіламетраў ад цэнтра кіравання без страты радыёсувязі і перадаваць здымкі мясцовасці ў рэжыме рэальнага часу. Плануецца, што "Буравеснік" будуць выкарыстоўваць для хуткага выяўлення пажараў, кантролю дзяржмяжы і нават  для барацьбы з браканьерамі. А дзякуючы відэазапісу высокага дазволу  можна разгледзець дробныя дэталі таго, што адбываецца над зямлёй.

Юрый Яцына, начальнік НВЦ "БАК і тэхналогіі" Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі: "Зараз ужо выпушчана каля 15 тыпаў розных лятальных апаратаў. Дадаткова да іх яшчэ 4 лятальныя апараты пастаўлены на экспарт. Сёлета рыхтуецца яшчэ 8 лятальных апаратаў на экспарт".

Новым лятальным апаратам ужо зацікавіліся расійскія калегі. Пра распрацоўкі і перспектывы беларускіх беспілотнікаў  глядзіце сёння вечарам у "Панараме".