Новы басейн у мікрараёне Брылевічы працуе і ноччу

21 сентября 2017

Новы басейн, які адкрыўся ў мікрараёне Брылевічы, цяпер працуе і ноччу. Даступныя разавыя абанементы на сеансы пасля апоўначы. Такім чынам займацца плаваннем можна ў больш свабодным рэжыме: днём у басейне трэніруюцца дзеці са спартыўнай школы "Нептун", а таксама клуба Аляксандры Герасімені. Усяго кожную гадзіну басейн у Брылевічах можа прымаць да 70 чалавек.

Гэта першы спартыўны аб'ект такога фармату, які пабудавалі па тыпавым праекце. Ужо ў наступным годзе ідэнтычныя басейны з'явяцца ў Фрунзенскім і Заводскім раёнах сталіцы.