Новы басейн для вучняў

13 сентября 2013
Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву па плаванні Старт трыццаць год адзначыла новым басейнам для вучняў. Урачыстая цырымонія адкрыцця пасля рэканструкцыі адбылася сёння, у ёй прыняла ўдзел двухразовая алімпійская прызёрка, выхаванка школы Аляксандра Герасіменя. Басейн абсталяваны па самых сучасных тэхналогіях і абяцае стаць цэнтрам актыўнага адпачынку для жыхароў Фрунзенскага раёна, у якім пражывае каля 90 тысяч дзяцей.

Да канца года ў сталіцы будзе здадзены 50-метровы басейн Нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, а таксама Палац водных відаў спорту каля Універсітэта фізічнай культуры.