Новы аўтавакзал адкрыты ў Брэсце

1 июня 2019

Месца адпраўлення і прыбыцця рэйсаў змяніла прапіску. Для зручнасці пасажыраў яго перанеслі да чыгуначнага вакзала. Наваселле практычна не паўплывала на арганізацыю транспарту. Усе службы пераехалі за дзве гадзiны  падчас тэхнічнага перапынку. Адна з асаблівасцей будынка - вонкавы выгляд. Сцены і дзверы  з празрыстага шкла, каб гасцям горада адкрываўся від на чыгуначны вакзал. Гэта гісторыка-архітэктурная каштоўнасць і візітная картка Брэста. 

Будаўніцтва новага аўтавакзала ў Брэсце стала адным з пунктаў маштабнай падрыхтоўкі да тысячагоддзя горада. Таксама побач плануюць пабудаваць падземны пераход, які звяжа аўтобусны і чыгуначны вакзалы.