Новым кіраўніком БРСМ стаў Дзмітрый Варанюк

30 мая 2018

У Мінску працягваецца пленарнае пасяджэнне 43-га з'езда БРСМ. Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Прэзідэнт Беларусі.

Літаральна гадзіну таму сталі вядомыя новыя імёны членаў Цэнтральнага камітэта і Цэнтральнай кантрольнай камісіі моладзевай арганізацыі. Новым кіраўніком БРСМ стаў Дзмітрый Варанюк, які ўзначальваў раней Мінскі абласны выканаўчы камітэт арганізацыі. Акрамя таго, арганізацыя прапануе падняць планку моладзевага ўзросту з 31 года да 35. Яшчэ адна прапанова: стварыць пад эгідай аб'яднання шматпрофільныя моладзевыя цэнтры занятасці, якія дазволяць аказваць падтрымку ў працаўладкаванні не толькі ў складзе студэнцкіх атрадаў, але і індывідуальна. Таксама Кіраўнік Адміністрацыі Наталля Качанава ўрачыста ўручыла пераходны сцяг лепшаму студатраду, а ў Музей беларускай дзяржаўнасці ўжо перададзены, мабыць, самы незвычайны флаг БРСМ. Ён разам з пераможцам конкурсу "100 ідэй для Беларусі" пабываў на найвышэйшых вяршынях кантынентаў.

Анастасія Лапко, пераможца конкурсу "100 ідэй для Беларусі": "Мы паднялі флаг - дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь - разам з флагам БРСМ на дзве найвышэйшыя вяршыні кантынентаў Еўропы і Афрыкі - гэта Эльбрус і Кіліманджара".