Новыя заказнікі з’явіліся на геаграфічнай карце Мінскай вобласці

16 апреля 2015

Новыя заказнікі рэспубліканскага значэння з’явіліся на геаграфічнай карце Мінскай вобласці: водна-балотны, гідралагічны і некалькі ландшафтных. Адзін з іх у Лагойскім раёне, мае 11 відаў раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу: сон, гайнік, лілея кучаравая. На тэрыторыі заказнікаў можна збіраць ягады і грыбы, але не ў прамысловых маштабах. Забараняецца меліярацыя, самастойная высечка дрэў і распальванне агню.

Аляксандра Драгун пабывала ў ахоўных мясцінах.

Раман Гатоўка ў Козырскім лясніцтве працуе год. Пасля заканчэння вучобы прыехаў на сваю малую радзіму ў Лагойскі раён. Вясновы час асабліва напружаны: трэба майстраваць шпакоўні, даглядаць расліны і сачыць за чысцінёй. Сёлета пільнуюць з падвоенай увагай - на тэрыторыі лясніцтва зацверджаны новы заказнік “Белая Русь”.

Збіраць жа ягады і грыбы на ахоўных тэрыторыях можна. А вось самавольна высякаць лес і вынішчаць расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу – забаронена. Дарэчы, іх у заказніку “Белая Русь” - 11 відаў.

У Еўропе гэтыя першацветы сустракаюцца рэдка. Фіялетавыя пялёсткі з аксамітным сцяблом можна ўбачыць толькі на ўсходзе Польшчы і ў двух лясах Германіі. А тут, у лагойскіх лясах, акрамя сну з’яўляюцца стракатыя расліны, як толькі сыходзіць снег.

На першы погляд духмяныя кветкі нагадваюць бэз. Але гэта дафна ці воўчыя ягады. Расліна адной з першых упрыгожвае вясновы лес, але ядавітая для ўжывання.

Новы лагойскі заказнік пашырыў межы ўжо існуючага Козырскага запаведніка, афіцыйна зацверджанага ў 80-х гадах. Цяпер пад аховай больш за 4 тысячы гектараў прыродных ландшафтаў.

Сёлета на карце Мінскай вобласці з’явіліся чатыры новыя рэспубліканскія заказнікі: водна-балотны, гідралагічны і ландшафтныя. Да таго ж летась на 7 папоўніўся спіс запаведнікаў мясцовага значэння.

Марына Грышчанка, галоўны спецыяліст Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: "Усе гэтыя водна-балотныя заказнікі невялікія па плошчы. Плошча складае 21 тысячу гектар. 3 у Крупскім раёне, 2 у Вілейскім, Мядзельскім і маладзечанскі Чысць".

Сёння навукоўцы даследуюць новыя тэрыторыі сталічнага рэгіёна, вывучаюць флору і фаўну водна-балотных ландшафтаў, каб прыгажосць рэдкіх раслін і кветак захаваць для нашчадкаў.