З новымі магчымасцямі даследавання доказаў пазнаёмілі беларускія эксперты

4 декабря 2019
Тэхналогіі дазваляюць па ДНК атрымаць інфармацыю аб прыметах знешнасці і нават рэгіёне, дзе можа жыць падазроны ў злачынстве. 3D-мадэляванне стала магчымым у медыка-крыміналістычнай экспертызе. А з дапамогай унікальнага даследавання драўніны зараз можна ўсталяваць факты незаконных высечак.