Як мінімум 20 новых велагаражоў з'явяцца на аўтастаянках у сталіцы. Зараз вызначаюць месцы. Адзін велагараж у сярэднім разлічаны на 30 веласіпедаў. Усяго ж у Мінску каля 50 такіх аб'ектаў: а месцяць яны амаль 1,5 тысячы байкаў. Велапаркоўкі ўсталёўваюць пры наяўнасці 5 і больш запытаў. Канструкцыю вырабляюць усяго за месяц.
Сёлета ў эксплуатацыю плануюць увесці і дзве закрытыя платныя паркоўкі. На вуліцы Кірава (прыкладна на 100 аўто), а таксама на вуліцы Замкавай (на 350 машына-месцаў). Усяго ж у Мінску зараз больш за 100 ахоўных аўтастаянак амаль на 27 тыс. машын.
Новыя велагаражы і паркоўкі з'явяцца ў сталіцы
29 марта 2021













