Новыя падручнікі для беларускіх школьнікаў сёння прадставілі ў Мінску

26 декабря 2016

Выданняў - восем: па  гісторыі Беларусі, Сусветнай гісторыі, геаграфіі, мастацтву і грамадазнаўству. На прэзентацыю  на фэст навучальнай кнігі прыехалі педагогі-практыкі з усіх рэгіёнаў краіны. На майстар-класах настаўнікі могуць пагутарыць з  аўтарамі кніг і адкарэкціраваць методыку выкладання з улікам электронных дадаткаў да кожнага выдання.

Фэст навучальнай кнігі прысвечаны Году культуры і прадоўжыцца два дні. Заўтра ў гімназіі-каледжы імя Ахрэмчыка аб'явяць пераможцу конкурсу творчых прац па навучальных прадметах сярод вучняў 9-11 класаў.