Новыя цэнтры падтрымкі бізнесу з'явяцца ў рэгіёнах

10 декабря 2019
У Мінску ўзнагародзілі  пераможцаў конкурсу  ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва ў рэгіёнах. У спісе восем лаўрэатаў:  гэта цэнтры інавацый, школы бізнесу і мясцовыя фонды. Іх з'яўленне стане вынікам Праграмы эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні, якая рэалізуецца Міністэрствам эканомікі  сумесна з ЕС і ПРААН. Кожная ініцыятыва атрымае грант   памерам 110 тысяч долараў. Гэта інвестыцыя ў развіццё дзелавой ініцыятывы ў раёнах. Так, у Барысаве  з'явіцца свой IT-кластар, а ў Лідзе зробяць акцэнт на робатэхніцы.

Падчас узнагароджанняў кожная арганізацыя-пераможніца азнаёміла са  сваёй ініцыятывай у фармаце пітчынгу -  кароткай і дынамічнай прэзентацыі.