Новыя патрабаванні да стану здароўя прызыўнікоў

7 февраля 2020

Пастанова Мінабароны і Міністэрства аховы здароўя аб новых патрабаваннях да стану здароўя прызыўнікоў уступае ў сілу з заўтрашняга дня.

У дакуменце растлумачаныя дыягназы, па якіх грамадзяне будуць прызнавацца прыгоднымі да службы. Гэта датычыцца некаторых захворванняў апорна-рухальнага апарата, косна-цяглічнай і эндакрыннай сістэм, разладдзя харчавання і парушэння абмену рэчываў, а таксама захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Дзмітрый Альховік, начальнік ваенна-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны Беларусі: "У кожнай сітуацыі індывідуальна. Напрыклад, невусы, адсутнасць неабходнасці прызнаваць вайскоўцаў непрыгоднымі прадыктавана і часам, і паляпшэннем ваеннага адзення. Яно стала лепшым, больш камфортным. Частата траўміравання стала на парадак меншай. Другое - гэта адтэрміноўка па лазернай карэкцыі зроку. 10 гадоў таму, калі была папярэдняя пастанова, гэта цалкам розныя рэчы. І як следства - розныя ступені рэабілітацыйнага перыяду. І трэцяе - гэтая змена вугла скаліёзу з 11 да 17 градусаў. Гэта норма, з якой грамадзяне дапушчаюцца да цяжкай працы, таму мы лічым, што гэта не з'яўляецца перашкодай для службы ва УС".

Такія патрабаванні звязваюць з сучаснымі дасягненнямі медыцыны, і яны карэкціруюцца па асобных ваенна-ўліковых спецыяльнасцях. Таксама ў Мінабароны адзначылі, што кардынальных змяненняў пры ацэнцы стану здароўя грамадзян падчас прызыву не ўнесена.