У Брэсце падвялі вынікі сумеснага пілотнага праекта Дзяржпагранкамітэта і кампаніі Бел Хуавей Тэхноладжыс. Дзякуючы рабоце беларускіх і кітайскіх спецыялістаў чатыры кіламетры дзяржмяжы з Польшчай зараз кантралююцца яшчэ і камерамі відэаназірання.
Кошт праекта, які стартаваў у снежні мінулага года, - 400 тысяч долараў. Сістэма прайшла выпрабаванні ў розных кліматычных умовах і дазваляе анлайн эфектыўна кантраляваць дзяржмяжу нават у цёмны час сутак.