Новыя тэхналогіі прыўносяць змяненні і ў палітычнае жыццё краіны

25 марта 2015

Кандыдаты ў прэзідэнты змогуць сфарміраваць асабісты фонд яшчэ на этапе рэгістрацыі ініцыятыўных груп, а Цэнтрвыбаркам краіны ўпершыню ўкарэніць спецыяльную сістэму галасавання для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Асаблівасці маючай адбыцца палітычнай кампаніі сёння сталі галоўнай тэмай вялікага навукова-практычнага семінару, арганізаванага ў Акадэміі навук для прадстаўнікоў найбуйнейшага грамадскага аб'яднання краіны "Белая Русь". Абмяркоўваючы з удзельнікамі форуму падрыхтоўку да галоўнай палітычнай падзеі года, кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына са шкадаваннем канстатавала слабую актыўнасць большасці грамадскіх аб'яднанняў і нават палітычных партый. Акрамя "Белай Русі", якая яшчэ ў лістападзе мінулага года заявіла аб сваім намеры арганізавана і прафесійна ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі - 2015, зацікаўленасць і актыўнасць да гэтай тэмы на дадзены момант, паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, выяўляе яшчэ толькі Беларускі саюз моладзі.

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў: "Я разлічваю вельмі на гэтыя дзве грамадскія сілы, па-першае - яны дысцыплінаваныя, па-другое, яны ўжо рыхтуюцца правільна - магу сказаць, што спецыялісты, прадстаўнікі ад гэтых арганізацый ужо прыходзяць да юрыстаў ЦВК і кансультуюцца, гэта гаворыць аб тым, што яны маюць намер удзельнічаць прафесійна і не парушаць закон. Таму хацелася б, каб астатнія неяк падцягнуліся пад гэтыя два грамадскія аб'яднанні, таму што часу засталося няшмат, і маўчанне нейкае змрочнае астатніх пэўна, невытлумачальнае і недальнабачнае".

Тут жа на форуме прагучалі і лічбы: сёння ў краіне афіцыйна зарэгістравана больш як 2 тысячы грамадскіх аб'яднанняў і 15 палітычных партый. Максімальны рэйтынг партыйных арганізацый - усяго 1,5%. Што датычыцца колькасці, то яна і зусім часам рэальна не перавышае пару сотняў чалавек. Для параўнання: у найбуйнейшым грамадскім аб'яднанні краіны сёння ўжо больш як 150 тысяч беларусаў. Прадстаўніцтвы "Белай Русі" зараз ёсць не толькі ў кожным рэгіёне і горадзе, але і практычна ў кожным раёне.

Гаварылі на форуме таксама і аб новых тэхналогіях - без іх выкарыстання сёння, тым больш у такой сур'ёзнай палітычнай кампаніі, немагчыма. І, як стала вядома, да пачатку актыўнай фазы выбарчай кампаніі "Белая Русь" сумесна з Акадэміяй навук правядзе яшчэ парадку дзесяці падобных навукова-практычных семінараў ужо ў рэгіёнах Беларусі.