Новыя тэхнікі і формы саломапляцення развіваюць у Дзяржынскім раёне

23 января 2018

Залацістыя ролы сумяшчаюць з адмысловымі матэрыяламі: дрэвам, мешкавінай і металічнымі канструкцыямі. У выніку атрымліваюцца саламянае кола на крылах, каркасная муха, вялізныя акуляры і ажурныя кошыкі. У калекцыі - некалькі дзясяткаў разнастайных кампазіцый.

Убачыць саламяныя вырабы можна падчас тэматычных выстаў у Мінску.