Новыя стылі развіваюць ў фларыстыцы

14 июля 2017

Фестываль экзатычных кветак і яркіх фарбаў прайшоў у Барысаўскім раёне. Гэта выпускны паказ вучняў сталічнай творчай студыі. Фларысты стваралі кветкавыя аркі пад адкрытым небам, настольныя кампазіцыі і букеты. Акцэнт зрабілі на прыродныя матывы. Самы папулярны напрамак у вясельным афармленні - спалучэнне экзатычных кветак з палявымі.

Духмяны фэст наведала і Юлія Токар. Чырвоныя ружы яна ўдала спалучае з палявымі кветкамі, а букеты аздабляе карункамі, пер'ем і стразамі – эколаг, а цяпер ужо і прафесійны фларыст, Валянціна Шынкевіч дэманструе яркі стыль боха. Багемны шык і лёгкая нядбайнасць – галоўная адметнасць.

Дэкарыраваныя аркі, настольныя кампазіцыі, кветкавыя асарці ў букетах – майстры прапануюць апошнія тэндэнцыі шлюбнай фларыстыкі. На духмяны оўпэн-эйр сабраліся выпускнікі сталічнай творчай студыі.

Мастацтва фларыстыкі яны спасцігалі 4 месяцы. Вывучылі тэхніку складання букетаў, асновы пабудовы кампазіцыі і каляровых спалучэнняў.

Яшчэ адзін трэнд фларыстыкі – так званы вясковы. Тут дэкор пераважна з прыродных матэрыялаў, а кветкавыя букеты – элегантныя і, быццам бы, паветраныя.

І нават арка ў стылі рустык адпавядае прыроднаму матыву.

Кантрасныя і адметныя стылі сёння становяцца асновай і для шлюбнага дэкору. Сімбіёз экзотыкі і сезонных кветак, прыродных матэрыялаў і натуральных тканін - фларысты не баяцца эксперыментаў.