Новыя станцыі метро ў Мінску плануюць адкрыць праз два гады

20 июля 2021
Плюс 300 метраў да Зеленалужскай лініі. Будаўніцтва новых станцый метро працягваецца ў Мінску. Механізаваны комплекс "Алеся" пракладвае левы тунэль на ўчастку ад "Аэрадромнай"  да "Немаршанскага сада". З канцавой станцыяй  "Слуцкі гасцінец" злучыць падземную магістраль плануюць да канца года. Найбольшая гатоўнасць у станцыі "Аэрадромная". Там завяршаюцца будаўніча-мантажныя работы, часткова пачалі  аздабленне. Дарэчы, менавіта тут на перспектыву  заклалі перасадачны вузел на чацвёртую ветку.

Першых пасажыраў новыя станцыі метро плануюць прыняць праз два гады. Затым лінія будзе пашырацца на поўнач – у напрамку Зялёнага Луга. Узвядзенне чацвёртай веткі плануюць скончыць да 2028 года.