Новыя спецыяльнасці ў каледжах Мінскай вобласці

20 июля 2020
Сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы вобласці сёння пачалі прыём дакументаў. У асноўным абітурыенты выбіраюць аграрна-тэхнічныя, педагагічныя і медыцынскія спецыяльнасці. Аднак у гэтым годзе з'явіліся і новыя, напрыклад, у Мар'інай Горцы можна будзе атрымаць кваліфікацыю тэхніка-механіка ў аграрнай галіне, а ў Навапольскім каледжы - адміністратара гасцінічнага бізнесу. З новымі спецыяльнасцямі пазнаёмілася Вольга Шыханцова (відэа).